Джабраилов с 2016 году. Фото: Wikimedia
Расійскі бізнесмен і былы член Савета Федэрацыі Умар Джабраілаў здзейсніў самагубства ў Маскве. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.
“Джабраілаў звёў рахункі з жыццём у сваёй кватэры ў Маскве”, — сказаў суразмоўца “Інтэрфакса” з сілавых органаў.
Бізнесмена знайшлі ў яго кватэры з агнястрэльным раненнем галавы. Ён памёр у бальніцы.
Умар Джабраілаў нарадзіўся ў Грозным у 1958 годзе. Стаў вядомы ў дзевяностыя гады як топ-менеджар, які кіраваў некалькімі буйнымі актывамі ў Маскве, уключаючы гасцініцу “Расія”, ТЦ “Ахотны рад”. У 2004–2009 гадах прадстаўляў Чачню ў Савеце Федэрацыі.
30 жніўня 2017 года Джабраілаў быў затрыманы паліцыяй у маскоўскай гасцініцы «Four Seasons» па абвінавачанні ў хуліганстве пасля таго, як у сваім нумары адкрыў агонь з узнагароднога пісталета. Тады яго асудзілі паводле часткі 1 артыкула 6.9 КаАП РФ (“Спажыванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў без прызначэння ўрача альбо новых патэнцыйна небяспечных псіхаактыўных рэчываў”). У 2020 годзе Джабраілаў ужо спрабаваў пакончыць з сабой.
Таксама быў вядомы сувязямі ў мастацкім асяроддзі. Калекцыянаваў творы мастацтва. У розны час яму прыпісвалі раманы з Шэрон Стоўн, Арнелай Муці, Ксеніяй Сабчак, Наомі Кэмпбэл.