Фото: sk.gov.by
Следчы камітэт па даручэнні Генеральнай пракуратуры пачаў праверку ў сувязі з харчовым атручэннем дзяцей у Барысаве.
Як паведамляе Генпракуратура, 2 і 3 чэрвеня ў прыёмнае аддзяленне Барысаўскай ЦРБ былі дастаўлены 29 дзяцей з розных устаноў адукацыі. У іх меліся прыкметы харчовага атручэння.
Па выніках праверкі будзе дадзена крымінальна-прававая ацэнка. Міністэрствам аховы здароўя і адукацыі даручана правесці адпаведныя санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.
Нагадаем, увечары 2 чэрвеня ў інфекцыйнае аддзяленне Барысаўскай ЦРБ паступілі 27 дзяцей з ванітамі і млоснасцю. Пазней з падобнымі сімптомамі звярнуліся яшчэ два чалавекі.