Скрадзены ў Германіі аўтамабіль за 74 тысячы долараў затрымалі на беларускай мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 8 красавіка 2026, 13:31
https://reform.news/be/skradzeny-germanii-a-tamabil-za-74-tysjachy-dolara-zatrymali-na-belaruskaj-mjazhy/У пункце пропуску «Тэрэспаль» польскія памежнікі затрымалі аўтамабіль Audi, які быў скрадзены ў Германіі.
Аўтамабіль выязджаў з Польшчы ў Беларусь. За рулём знаходзілася 25-гадовая грамадзянка Германіі. Падчас праверкі памежнікі ўстанавілі, што аўтамабіль 2026 года выпуску лічыцца скрадзеным у Германіі. Яго кошт складае 270 тысяч злотых (74 тысячы долараў).
Узбуджана крымінальная справа. Вадзіцелька затрыманая, аўтамабіль канфіскаваны, паведамляе памежная служба Польшчы.

