СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Арцёма Шабунёва

Следчы камітэт абвясціў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Арцёма Шабунёва.

Справа расследуецца па наступных артыкулах КК:

  • ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці розні»;
  • арт. 364 «Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»;
  • ч. 1 арт. 366 «Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншага чалавека, які выконвае грамадскі доўг»;
  • арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

СК патрабуе ад мужчыны з’явіцца ў ўпраўленне камітэта па Магілёўскай вобласці.

Спецвытворчасць прымяняецца ў дачыненні да грамадзян, што знаходзяцца за межамі Беларусі. Суд у далейшым разглядае іх справы завочна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!