Сёння на шоў Сепультура Alive выступіць беларускі метал-гурт Dymna Lotva

Выступ беларускага метал-гурта Dymna Lotva пакажуць сёння на YouTube-канале Сепультура Alive.

Нядаўна музыканты выдалі найкруцейшы альбом Vyraj, які Metal Hammer ужо называе адным з найлепшых рэлізаў 2026 году ў сусветным метале.

«Гэта будзе магутна, прыгожа і драйвова, таму запісвайце дату і абавязкова далучайцеся да нашай трансляцыі!» – запрашаюць гледачоў. Можна набыць сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт — такім чынам вы падтрымліваеце праект і цудоўных музыкантаў, якія выступаюць для вас.

Трансляцыя пачнецца 8 кастрычніка у 20.00 (GMT+3), YouTube-канал Сепультура Alive.

Reform.news таксама прапануе прачытаць інтэрв’ю з вакалісткай і лідаркай гурта Dymna Lotva Кацярынай Манкевіч (Nokt Aeon), у якім яна расказвае пра творчасць і перформансы, якія запісалі ў «экстрэмізм», шлях на метал-сцэну і музыку пасля Ірпеня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram