Сярэднія выдаткі беларускіх домагаспадарак у 2025 годзе склалі 2717,2 рубля ў месяц

Сярэднія выдаткі беларускіх домагаспадарак у 2025 годзе склалі 2717,2 рубля ў месяц. Белстат апублікаваў вынікі выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця па выніках мінулага года. Раней камітэт адсправаздачыўся аб выніках чацвёртага квартала.

У наяўныя рэсурсы ўваходзяць грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, вартасць спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (або) атрыманых з іншых крыніц без аплаты, і вартасць атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Паводле даных Белстата, у мінулым годзе сярэднія наяўныя рэсурсы на адну домагаспадарку склалі 2817,2 рубля ў месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 2945 рублёў, у сельскіх населеных пунктах — 2404,5 рубля.

Грашовыя выдаткі домагаспадарак склалі ў сярэднім 2717,2 рубля ў месяц, з якіх 1849,7 рубля прыпадалі на спажывецкія выдаткі.

У структуры выдаткаў харчаванне складала 37,8%, купля непрадуктовых тавараў — 35,5%, аплата паслуг — 24,4%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!