Сяльчанін з Чавускага раёна выпадкова праглынуў антыфрыз і памёр

69-гадовы жыхар Чавускага раёна памёр з-за таго, што выпадкова праглынуў антыфрыз. Пра няшчасны выпадак паведамілі ў ГКСЭ.

Здарэнне адбылося падчас рамонту аўтамабіля. Мужчына выпадкова зрабіў некалькі глыткоў антыфрызу. Гэта здарылася ўвечары. Ён не стаў звяртацца да ўрачоў, але на раніцу адчуў сябе дрэнна: з’явіўся боль у жываце, адышка, млоснасць, ваніты. Мужчыну даставілі ў бальніцу ў Магілёве. Нягледзячы на аказаную дапамогу, выратаваць яго не ўдалося. На пяты дзень ён памёр, знаходзячыся ў стане комы.

“Паводле вынікаў даследаванняў дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт прыйшоў да высновы аб надыходзе смерці ад вострай нырачнай недастатковасці, якая развілася ў выніку вострага пераральнага атручвання этыленгліколем”, – расказалі ў ГКСЭ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!