Фото: Felix Mittermeier / Unsplash.com
У Беларусі сёння чакаюцца навальніцы, ліўні і град. Сіноптыкі павысілі ўзровень пагоднай небяспекі да аранжавага.
«Сёння, 22 чэрвеня (панядзелак), у перыяд з 9 гадзін да 15 гадзін у многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі — моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с і град. Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня. У Мінску ў перыяд з 11 гадзін да 15 гадзін па горадзе чакаецца навальніца, пры навальніцы месцамі шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с», — гаворыцца ў папярэджанні.
Раней папярэджанне мела жоўты ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра па краіне сёння дасягне +24… +30°С.