Reform.news

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер у панядзелак

Рэдакцыя Reform.news · 5 красавіка 2026, 13:28

https://reform.news/be/sinoptyki-papjarjedzhvajuc-pra-mocny-vecer-u-panjadzelak/

У панядзелак удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Надвор’е ў краіне будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты ад цыклона, які перамяшчаецца з Паўночнага мора на поўдзень Фінляндыі. Чакаецца пераменная воблачнасць, кароткачасовыя дажджы, месцамі ўдзень з мокрым снегам. Магчымыя навальніцы. Тэмпература ўначы складзе +2…+8°С, удзень будзе +7…+13°С.

Рэклама

Пакінуць адказ