Сілавікі ў Віцебску правяраюць людзей з базы «Беспарадкі»
Рэдакцыя Reform.news · 5 жніўня 2026, 13:13
https://reform.news/be/silaviki-vicebsku-pravjarajuc-ljudzej-z-bazy-besparadki/У Віцебску супрацоўнікі міліцыі наведваюць людзей, якія раней прыцягваліся да адказнасці за пратэсты 2020 года і ўключаныя ў базу «Беспарадкі», паведамляе «Віцебская вясна».
Сілавікі правяраюць месцы рэгістрацыі і тэлефоны. Праваабаронцам вядомыя некалькі выпадкаў, калі пасля праверак заводзілі адміністрацыйныя справы за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).
База «Беспарадкі» была створана сілавікамі пасля пратэстаў 2020 года. У яе ўключаныя звесткі пра затрыманых, а таксама пра ідэнтыфікаваных удзельнікаў пратэстаў.
