Сібіга пацвердзіў гатоўнасць да сустрэчы Зяленскага і Пуціна, але не ў Мінску
Рэдакцыя Reform.news · 22 красавіка 2026, 12:23
https://reform.news/be/sibiga-pacverdzi-gato-nasc-da-sustrjechy-zjalenskaga-i-pucina-ale-ne-minsku/Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што ўкраінскі бок выступае за сустрэчу Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна. Кіеў нават звярнуўся да шэрагу сталіц з запытам аб арганізацыі такой сустрэчы, але ў іх ліку няма Мінска.
“Мы папрасілі аб гэтым турэцкі бок, і мы папрасілі яшчэ пэўныя сталіцы. Да Турцыі мы адрасна звярнуліся. Але калі іншая сталіца, акрамя Масквы і Беларусі, арганізуе такую сустрэчу, мы паедзем. І для нас гэта важна”, – сказаў Сібіга, перадае “Інтэрфакс-Украіна”.
Паводле яго слоў, украінскі бок выступае за сустрэчу, каб “атрымаць новую дыпламатычную дынаміку”.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама дапускаў сустрэчу з Пуціным, але выключаў магчымасць такіх перамоваў на тэрыторыі Расіі і Беларусі.
