Шулейка пазнаёміўся з паслом КНДР у Беларусі

Віцэ-прэм’ер па сельскай гаспадарцы Юрый Шулейка сустрэўся з паслом КНДР у Беларусі Чы Гён Су, паведамляе прэс-служба ўрада.

“Бакі пацвердзілі гатоўнасць рэалізаваць усе дамоўленасці, дасягнутыя падчас візіту прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Пхеньян у сакавіку 2026 года, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, вызначылі асноўныя двухбаковыя мерапрыемствы і сумесныя крокі па пашырэнні беларуска-карэйскага ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву”, — гаворыцца ў паведамленні.

Шулейка пажадаў паслу поспехаў у працы ў Беларусі.

Назіральнікі адзначаюць, што адным з напрамкаў супрацоўніцтва можа быць прыцягненне паўночнакарэйскіх грамадзян для працы ў нашай краіне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!

Последние новости