Иллюстрация СБУ.
Служба бяспекі Украіны заявіла, што сумесна з Галоўным упраўленнем разведкі Мінабароны краіны прадухіліла замах на расійскага апазіцыйнага лідара, які прыбыў ва Украіну з нагоды Дня незалежнасці краіны.
Паводле інфармацыі СБУ, тэракт рыхтавала Федэральная служба бяспекі РФ.
Імя палітыка не называецца, падрабязнасці аперацыі таксама не раскрываюцца. У паведамленні гаворыцца, што праводзяцца аператыўна-следчыя дзеянні.