Reform.news

СБУ заявіла пра прадухіленне замаху на расійскага апазіцыянера

Рэдакцыя Reform.news · 2 верасня 2026, 08:47

https://reform.news/be/sbu-zajavila-pra-praduhilenne-zamahu-na-rasijskaga-apazicyjanera/

Служба бяспекі Украіны заявіла, што сумесна з Галоўным упраўленнем разведкі Мінабароны краіны прадухіліла замах на расійскага апазіцыйнага лідара, які прыбыў ва Украіну з нагоды Дня незалежнасці краіны.

Паводле інфармацыі СБУ, тэракт рыхтавала Федэральная служба бяспекі РФ.

Імя палітыка не называецца, падрабязнасці аперацыі таксама не раскрываюцца. У паведамленні гаворыцца, што праводзяцца аператыўна-следчыя дзеянні.

Рэклама

Пакінуць адказ