Майкоп. Фото: t.me/exilenova_plus
Служба бяспекі Украіны пацвердзіла, што ў ноч на 4 кастрычніка нанесла ўдар па ваенным аэрадроме «Ханская» ў Адыгеі, прыкладна за 500 км ад Украіны.
Паводле сцвярджэння СБУ, беспілотнікі Цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа» паразілі склад боепрыпасаў, які знаходзіўся на аэрадроме, знішчальнік Су-35 і знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34.
«Абодва самалёты — носьбіты кіраваных авіяцыйных бомбаў (КАБ), якія вораг масава прымяняе на лініі фронту і па ўкраінскіх гарадах», — заявілі ва ўкраінскай спецслужбе.
СБУ заявіла, што расійскія ўдары па ўкраінскіх гарадах і інфраструктуры «не застануцца без адказу».