Самалёт сутыкнуўся з аўтамабілем у аэрапорце Нью-Ёрка
Рэдакцыя Reform.news · 23 сакавіка 2026, 09:36
https://reform.news/be/samaljot-sutyknu-sja-z-a-tamabilem-u-ajeraporce-nju-jorka/У нью-ёркскім аэрапорце LaGuardia адбылося сутыкненне самалёта Air Canada з пажарным аўтамабілем, паведамляе AP. Аэрапорт быў часова закрыты.
Паводле інфармацыі СМІ, на борце самалёта знаходзіліся 76 пасажыраў і чатыры члены экіпажа. Сутыкненне адбылося пасля пасадкі. Падчас яго хуткасць самалёта CRJ-900 складала 39 км/г. Паветранае судна атрымала сур’ёзныя пашкоджанні пярэдняй часткі фюзеляжа.
Паводле папярэдніх даных, пацярпелі чатыры чалавекі.
