Міністэрства інфармацыі абнавіла свой рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У яго трапілі супольнасці ў Facebook “Belarusy of Canada / Беларусы Канады”, “Беларусы i Грузiя. Наш сцяг бела-чырвона-белы, наша мова беларуская” і “Белорусы в Польше | Bialorusini w Polsce”. Адпаведныя рашэнні прыняў суд Наваполацка 9 і 12 студзеня.
Таксама ў спіс унеслі:
- акаўнт у TikTok “@tot_kto_ne_molchit”,
- рэсурсы ў Telegram “Быть Или”, “Ссылки Быть Или”, “Реклама Быть Или”, “Связь Быть Или”, “tobefund”, “Клан Быть Или”, “Правила Быть Или”, “Unban”, каналы ў Youtube “Быть Или”, “Think Tank”, старонку ў Patreon “Быть Или”, а таксама лагатыпы ўказаных рэсурсаў,
- супольнасць “Политическая партия “Правда и Справедливость” у Facebook.Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу палітычных апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!