Сацсеткі і сайт «Чорных Русаў» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Міністэрства інфармацыі Беларусі прызнала сайт арганізацыі «Чорныя Русы», а таксама лагатып, ютуб-канал, акаўнт у TikTok, канал і чат у Telegram «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

«Чорныя Русы» — групоўка, якая ўзяла на сябе адказнасць за правакацыю на беларуска-латвійскай мяжы ў кастрычніку, калі група мужчын у масках спрабавала правесці мігрантаў праз мяжу, а затым пашкодзіла абсталяванне і скрала камеры на тэрыторыі Латвіі. У рэальным існаванні арганізацыі ёсць сумненні.

Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаныя:

  • кнігі «Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996г» Ігара Случака , «Хлебные крошки. Сборник Тюремных стихов и текстов» Яўгена Рубашкі, «Сацыятэхника пачатки» Міхаіла Волчака,
  • акаўнты ў Threads «andrei_shlik», «ihar_kliashuk», «tolyn_tolyanich», «thisminsk»,
  • каналы і чаты ў Telegram «Freedom BEL», «Склад Dapamoga», «Чат “Белавуд говорит!».