Сабаку з адрэзанымі лапамі знайшлі ў Ганцавіцкім раёне. Распачата крымінальная справа

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкула за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Як паведамілі ў СК, учора ў міліцыю паступіла паведамленне пра сабаку, у якога былі адрэзаныя лапы. Жывёлу знайшлі каля аграгарадка Хатынічы Ганцавіцкага раёна.

“На месцы выяўлення жывёлы працавала следча-аператыўная група, праведзены агляд прылеглай тэрыторыі, ажыццёўлены падворны абход найбліжэйшых населеных пунктаў.

У цяперашні час жывёле аказваецца неабходная дапамога ў адной з ветэрынарных клінік Брэста”, – праінфармавалі ў СК.