Рыжанкоў назваў сустрэчу з Сікорскім «вызначальнай»

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў назваў «вызначальнай» сустрэчу з кіраўніком польскага МЗС Радаславам Сікорскім, якая адбылася 23 верасня на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.

«Сярод заходніх кантактаў я б адзначыў гэтую вызначальную сустрэчу», — сказаў ён у інтэрв’ю РИА “Новости”.

Ён адзначыў, што гэта была першая за апошнія гады сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Польшчы.

Рыжанкоў таксама расказаў пра сустрэчу з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Юраем Бланарам. Перамовы з прадстаўнікамі краін Еўрасаюза ён назваў навізной апошняга часу для беларускай знешняй палітыкі.

«Не таму, што мы не хацелі, а таму, што еўрапейцы па нейкіх прычынах саспелі для іх правядзення», — заявіў дыпламат.