«Рускія дамы» раздалі беларускім першакласнікам 1500 заплечнікаў «Расія з вамі»

Рассупрацоўніцтва праз «Рускія дамы» ў розных гарадах Беларусі раздало беларускім першакласнікам 1500 заплечнікаў са школьнымі прыладамі.

Акцыя «Паехалі! Па веды» прайшла пры падтрымцы Беларускага Чырвонага Крыжа. Да 1 верасня заплечнікі атрымалі школьнікі ў Мінску, Гродне, Магілёве, Гомелі, Брэсце, Жлобіне, Мазыры, Рэчыцы і іншых гарадах.

На заплечніках намаляваны касманаўт з двума сцягамі: чырвона-зялёным і расійскім трыкалорам, а таксама Юрый Гагарын, ракета, планеты і іншыя прадметы на касмічную тэматыку. Да кожнага заплечніка прымацаваны бірулька «Расія з вамі».

Як паведамляў «Рускі дом» у Мінску, партфелі падарылі дзецям-сіротам, дзецям з малазабяспечаных сем’яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі або САП, дзецям з інваліднасцю і асаблівасцямі развіцця.

Фота: “Рускі дом” у Мінску
Фота: “Рускі дом” у Мінску
Фота: “Рускі дом” у Гомелі
Фота: “Рускі дом” у Гродне

Фота: “Рускі дом” у Гомелі
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!