У Расіі з 1 верасня пачынаецца масавае ўкараненне лічбавага расійскага рубля.
Цяпер усе сістэмна значныя банкі, а таксама буйныя крэдытныя арганізацыі, прызнаныя Банкам Расіі значнымі на рынку плацежных паслуг, павінны даць кліентам магчымасць адкрываць лічбавыя кашалькі, пераводзіць лічбавыя рублі і аплачваць імі тавары і паслугі. Таксама прымаць лічбавыя рублі павінны гандлёвыя сеткі і кампаніі, чыя выручка перавышае 120 млн расійскіх рублёў.
У нашай краіне таксама рэалізуецца праект лічбавага беларускага рубля. Закон аб ім вясной прайшоў першае чытанне ў Палаце прадстаўнікоў. Увосень запланавана другое чытанне.
Раней у Нацбанку заяўлялі, што разлічваюць увесці лічбавы беларускі рубель у прамысловую эксплуатацыю да канца гэтага года.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
