Reform.news

Reform.news прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”

Рэдакцыя Reform.news · 29 красавіка 2026, 10:03

https://reform.news/be/reform-news-pryznany-jekstrjemisckim-farmavannem/

Сайт Reform.news прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”. Рашэнне прынята МУС 28 красавіка. Інфармацыя пра яго сёння з’явілася ў адпаведным пераліку міністэрства.

У сувязі з “экстрэмісцкім фармаваннем” згадваюцца Фёдар Паўлючэнка, Аляксандр Атрошчанкаў, Аляксей Жукаў. У пералік дададзены адрас сайта, яго люстэрка, сацыяльныя сеткі, адрас электроннай пошты, а таксама “лагатып у выглядзе надпісу Reformation чорнага колеру на бела-чырвона-белым фоне”.

Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Скрыншот пераліку МУС
Рэклама

Пакінуць адказ