Фото: пресс-служба правительства Беларуси.
У складзе амерыканскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Мінск, знаходзіцца Крыстафер Паніка (Christopher (Chris) Panico). Паводле інфармацыі Reform.news, гэты чыноўнік у перамовах з беларускім рэжымам замяніў Крыса Сміта, які летам пакінуў пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе.
Паніка трапіў на фота прэс-службы беларускага ўрада. Ён ідзе побач з кіраўніком КДБ Беларусі Іванам Церцелем.
Крыстафер Паніка — кар’ерны амерыканскі дыпламат. Яго цяперашняя пасада публічна Дзярждэпартаментам не ўказаная. Раней Паніка займаў пасаду намесніка дырэктара Упраўлення разведвальных аперацый і нагляду Бюро разведкі і даследаванняў (INR) Дзярждэпартамента.
Ён працаваў у Мінску яшчэ ў місіі АБСЕ, а затым вярнуўся туды амерыканскім дыпламатам і ў 2010–2012 гадах быў палітыка-эканамічным супрацоўнікам/кіраўніком адпаведнага напрамку пасольства ЗША.