Фото: МЧС
Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне ў мінскім ТЦ Dana Mall. Як паведамілі ў МНС, пажарная сігналізацыя “Маланка” спрацавала сёння ўначы ў гандлёвым цэнтры на вуліцы Мсціслаўца.
“Папярэдне ўстаноўлена, што адбылося ўзгаранне электраправодкі эскалатара ў будынку ТЦ. Узгаранне ліквідавана. Пацярпелых няма. Прычыны і абставіны таго, што адбылося, устанаўліваюцца”, — расказалі ў МНС.