Расійскі самалёт, падобны на Ан-12, заўважылі над Гомелем

Днём 16 кастрычніка над Гомелем зноў заўважылі расійскі ваенна-транспартны самалёт, падобны на Ан-12, піша “Флагшток”. На авіяцыйных анлайн-сэрвісах борт не адлюстроўваўся, афіцыйная інфармацыя пра рэйс адсутнічае.

Адзначаецца, што падобны самалёт ужо прылятаў у Гомель 13 кастрычніка. Магчымая мэта палёту невядомая.

“Магчыма, яго прылёт звязаны з забеспячэннем расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Зябраўцы (Гомельскі раён) або Вялікім Бокаве (Мазырскі раён)”, – піша рэсурс.