Reform.news

Расійскі бюджэт атрымаў першыя буйныя дадатковыя даходы ад росту цэн на нафту

Рэдакцыя Reform.news · 4 чэрвеня 2026, 08:23

https://reform.news/be/rasijski-bjudzhjet-atryma-pershyja-bujnyja-dadatkovyja-dahody-ad-rostu-cjen-na-naftu/

Расійскі бюджэт у маі ўпершыню з моманту пачатку аперацыі ЗША супраць Ірана і выкліканага ёю росту цэн на нафту атрымаў буйныя дадатковыя даходы.

Агульны памер нафтагазавых даходаў расійскага бюджэту ў маі склаў 679 млрд расійскіх рублёў. Гэта на 175 млрд расійскіх рублёў больш, чым базавы ўзровень на гэты месяц.

Нафтагазавыя даходы бюджэту ў параўнанні з маем 2025 года выраслі на 32,5%.

У красавіку дадатковыя даходы бюджэту складалі ўсяго 21 млрд расійскіх рублёў. Пры гэтым іх агульны аб’ём (856 млрд расійскіх рублёў) быў большы, чым у маі, але дадзеная акалічнасць звязаная з асаблівасцямі выплаты падаткаў.

Мінфін РФ у чэрвені чакае, што дадатковыя даходы бюджэту складуць ужо 220 млрд расійскіх рублёў.

Як адзначае “Камерсант”, пры гэтым па выніках студзеня—мая расійскі бюджэт атрымаў на 30% менш нафтагазавых даходаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У наступныя месяцы гэта адставанне можа быць скарочана пры ўмове захавання высокіх цэн на нафту.

Рэклама

Пакінуць адказ