Расійскі беспілотнік трапіў у дом дарадцы міністра абароны Украіны
Рэдакцыя Reform.news · 20 красавіка 2026, 11:59
https://reform.news/be/rasijski-bespilotnik-trapi-u-dom-daradcy-ministra-abarony-ukrainy/Расійскі ўдарны беспілотнік сёння трапіў у дом дарадцы міністра абароны Украіны Сяргея Бяскроснава. Пра гэта ён напісаў у сябе ў FB.
“Сёння ноччу расіяне паспрабавалі мяне забіць. Кіраваны рэактыўны “Шахед” урэзаўся ў сцяну майго дома. Дома ў мяне больш няма. Мяне зачапіла, але галоўнае – я цудам жывы”, – паведаміў ён.
Бяскроснаў – ваенны эксперт па напрамках радыёэлектроннай барацьбы і радыёэлектроннай разведкі. Ён быў прызначаны дарадцам міністра абароны ў гэтым годзе. Да гэтага быў кіраўніком грамадскай арганізацыі “Цэнтр радыётэхналогій”. У міністэрстве Бяскроснаў займаецца тэхналагічнымі напрамкамі з фокусам на сістэмныя рашэнні супраць ударных і разведвальных дронаў.
