Фото: Fredrick Filix / Unsplash.com
Расійская нафта цяпер прадаецца без дысконту, у некаторых выпадках яе рэалізуюць нават з прэміяй. Пра гэта заявіў расійскі віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак.
«Што тычыцца прэміі пакупнікоў, непасрэдна спажыўцоў, ад дысконту мы сёння перайшлі або да нулявога дысконту, або нават часткова з прэміяй», – цытуе яго РБК.
Паводле яго слоў, расійскія нафта і нафтапрадукты запатрабаваныя на фоне дэфіцыту, які склаўся з-за блакіроўкі Армузскага праліва.
Трэба адзначыць, што раней ЗША часова прыпынілі санкцыі ў дачыненні да расійскай нафты і нафтапрадуктаў: можна прадаваць сыравіну, загружаную на судны да 12 сакавіка. Прыпыненне дзейнічае да 11 красавіка.