Расія забараніла ўвоз соцень саджанцаў чарніцаў з Беларусі

Расельгаснагляд забараніў увоз у Расію з Беларусі 750 саджанцаў чарніцаў.

Аўтамабіль з саджанцамі ўехаў у Расію, абмінуўшы афіцыйныя кантрольныя пункты. Падчас праверкі высветлілася, што ў кіроўцы няма фітасанітарнага сертыфіката на груз.

Увоз саджанцаў быў забаронены. Узоры накіравалі ў лабараторыю для вызначэння іх каранціннага фітасанітарнага стану. Вінаватай асобе пагражае адміністрацыйная адказнасць.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!