Фото: Россельхознадзор
Расія вярнула ў Беларусь больш за 25 тон бульбы, паведамляе Рассельгаснагляд.
Аўтамабіль з грузам спынілі ў Бранскай вобласці Расіі недалёка ад беларускай мяжы 20 кастрычніка. Аўтамабіль ехаў з Гомельскай вобласці. Фітасанітарных суправаджальных дакументаў у кіроўцы не было.
Бульбу адправілі на экспертызу, якая не выявіла шкодных каранцінных арганізмаў ва ўзорах. Тым не менш увоз бульбы ў Расію забаранілі і вярнулі яе ў Беларусь.