Фото: t.me/ConsulateGeneralRussia
Расія эвакуявала з Ірана супрацоўнікаў АЭС «Бушэр», сярод якіх быў 81 грамадзянін Беларусі.
Як паведамляе генконсульства РФ у Ісфахане, шматдзённая аперацыя па экстранай эвакуацыі была завершана раніцай 15 красавіка. Сярод замежных спецыялістаў, якія працавалі на АЭС, таксама былі эвакуяваны грамадзяне Таджыкістана (27), Арменіі (4), Узбекістана (3), Казахстана (1) і Украіны (1).