Фото: Россельхознадзор
Пры праверцы партыі агуркоў супрацоўнікі Рассельгаснагляду выявілі, што іх перавозяць з падробленым сертыфікатам.
Аўтамабіль з больш чым 18 тонамі агуркоў спынілі ў Смаленскай вобласці на расійска-беларускай мяжы. Аўтамабілем кіраваў грамадзянін Беларусі, які вёз гародніну з Масквы на «Брадок» у Альшанах. Фітасанітарны сертыфікат на груз аказаўся падробленым.
Матэрыялы праверкі накіраваныя ў праваахоўныя органы для распачынання крымінальнай справы. Уладальніка партыі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.