Увечары 25 верасня Расія ўдарыла беспілотнікам па Іванкаўскім ліцэі №2 у Вышгарадскім раёне Кіеўскай вобласці. Пасля ўдару ў будынку пачаўся пажар на плошчы 300 кв. м.
У ліцэі вучыцца каля 1100 дзяцей. У момант удару іх у будынку не было. Пацярпелых няма, паведамляе кіраўнік Кіеўскай АВА Цімур Ткачэнка.
На месцы здарэння працуюць пажарныя.