Расія ўдарыла па пункце пропуску на мяжы Украіны і Малдовы
Рэдакцыя Reform.news · 9 верасня 2026, 08:23
https://reform.news/be/rasija-daryla-pa-punkce-propusku-na-mjazhy-ukrainy-i-maldovy/Сёння ўначы Расія нанесла ўдар па пункце пропуску «Старакозаче» на мяжы Украіны і Малдовы.
Дроны трапілі ў інфраструктуру пункта пропуску і на прылеглую тэрыторыю, у выніку чаго ўспыхнулі пажары. Загінулі два чалавекі, яшчэ тры чалавекі пацярпелі.
Пашкоджаныя будынкі КПП, знішчаны аўтобус, легкавыя і грузавыя аўтамабілі. Ратавальнікі эвакуіравалі 16 чалавек.
Пункт пропуску часова закрыты.
РФ рэгулярна наносіць удары па памежных пунктах пропуску на тэрыторыі Украіны.




