Расія атакавала Кіеў і вобласць балістычнымі ракетамі
Рэдакцыя Reform.news · 5 жніўня 2026, 07:24
https://reform.news/be/rasija-atakavala-kie-i-voblasc-balistychnymi-raketami/Расія сёння здзейсніла масіраваную ракетную атаку на Кіеў і вобласць.
Паводле інфармацыі ДзСНС Украіны, у Кіеве загінуў адзін чалавек, 15 чалавек пацярпелі. Ва ўкраінскай сталіцы адбыліся пажары ў нежылых будынках, а таксама на тэрыторыі прамысловага прадпрыемства.
У Кіеўскай вобласці вядома пра 14 загінулых і 27 пацярпелых. Былі атакаваныя складскія памяшканні і прадпрыемствы.
Як паведамілі ва Украінскай чыгунцы, частка загінулых у Кіеўскай вобласці знаходзілася на чыгуначнай платформе, размешчанай паблізу атакаваных лагістычных цэнтраў.
Дапоўнена 8:45
Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што сёння РФ ужыла 143 сродкі паражэння, у тым ліку 115 ударных беспілотнікаў, а таксама 4 ракеты «Цыркон» і 24 балістычныя ракеты «Іскандэр-М» і С-400. Асноўным напрамкам удару была Кіеўская вобласць.
Украінская СПА змагла збіць і падавіць 98 беспілотнікаў. Зафіксавана трапленне адной ракеты і 17 беспілотнікаў у 26 лакацыях, яшчэ ў шасці месцах упалі абломкі дронаў.




