Пуцеправод на Ціміразева ў Мінску хочуць скончыць да канца года

У Мінску будаўніцтва пуцеправода ў раёне вуліц Ціміразева і Калеснікава завершана на 80-85%. Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Усе работы хочуць скончыць да канца года. Засталося зманціраваць апошнюю пралётную канструкцыю. Усяго іх 12. Гэтую работу скончаць да 20 кастрычніка.

“Паралельна прыступім да аманалічвання стыкаў і бэлек у пралёце, мантажу фінальнага дэфармацыйнага шва. Намечанае плануем скончыць да 10 лістапада. Да гэтага ж часу хочам завяршыць мантаж астатніх бэлек на тратуарных частках з іх паралельным аманалічваннем. Адзначу, для пешаходаў з двух бакоў прадугледжаныя бясступеньчатыя пандусы, тратуары (прычым адзін з іх будзе сумешчаны з веладарожкай)”, – расказаў дырэктар Гардорбуда.

Пазней пачнецца ўладкаванне ўсіх слаёў асфальтабетоннага пакрыцця.