Эван Ньюман. Скриншот эфира БТ.
Грамадзянін ЗША Эван Ньюман, які атрымаў прытулак у Беларусі, вярнуўся дадому. Пра гэта паведамляе “Радыё “Свабода” са спасылкай на крыніцы.
Пасля штурму Капітолія ў 2021 годзе прыхільнікамі Трампа Ньюман падазраваўся па 14 абвінавачаннях, уключаючы напад на афіцэра паліцыі. У тым жа годзе ён з’явіўся ў Мінску, дзе атрымаў прытулак і неаднаразова выступаў у прапагандысцкіх перадачах.
У мінулым годзе пасля ўступлення на пасаду Дональд Трамп памілаваў Ньюмана разам з іншымі ўдзельнікамі штурму. У студзені 2025 года ён знік з базы вышуку ФБР. Пасля гэтага ён вярнуўся на радзіму.
У Беларусі Ньюман жыў у Брэсце, дзе адкрыў рэстаран Route 66, а таксама выкладаў англійскую мову. Яго ўстанова закрылася яшчэ летам мінулага года, у цэнтры вывучэння англійскай мужчыны таксама ўжо даўно няма.
Крыніцы “Свабоды” сцвярджаюць, што Ньюман вярнуўся ў ЗША неўзабаве пасля памілавання.