Пры крушэнні самалёта пад Кемеравам загінулі 19 чалавек

Пры крушэнні ваенна-транспартнага самалёта Ан-12 у Кемераўскай вобласці Расіі загінулі 19 чалавек, паведамляе Мінабароны РФ.

«17 лістапада ў Кемераўскай вобласці пры выкананні планавага палёту пацярпеў крушэнне ваенна-транспартны самалёт Ан-12. Самалёт упаў у бязлюдным раёне. На борце разам з экіпажам знаходзіліся 19 чалавек, яны загінулі», ­ — заявілі ў міністэрстве.

Папярэдняй прычынай катастрофы называюць тэхнічную няспраўнасць.