Расійскі ваенны самалёт упаў пад Кемеравам

17 лістапада пад Кемеравам (Расія) разбіўся ваенны самалёт Ан-12, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы.

Губернатар Кемераўскай вобласці Ілья Серадзюк заявіў пра «авіяцыйнае здарэнне» ў раёне вёскі Ягунава. Паводле яго слоў, на месцы працуюць аператыўныя службы.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Shot, самалёт загарэўся ў паветры, рэзка пайшоў уніз і выбухнуў пры падзенні. Экіпаж, як мяркуецца, загінуў.