Прэзідэнтам Эстоніі абраная Юле Мадызэ

Парламент Эстоніі абраў новага прэзідэнта краіны. Ім стала Юле Мадызэ.

За яе прагаласаваў 71 дэпутат Рыйгікогу. Для абрання ёй патрабавалася набраць 68 галасоў. Частка дэпутатаў парламента не ўдзельнічала ў галасаванні, у прыватнасці прадстаўнікі Цэнтрысцкай партыі.

Юле Мадызэ па адукацыі юрыст. Раней яна працавала ў Міністэрстве юстыцыі, Канстытуцыйнай камісіі Рыйгікогу, дзяржаўным кантралёрам у Дзяржкантролі і юрыдычным дарадцам прэзідэнта. Яе падтрымалі дэпутаты чатырох партый.

Мадызэ ўступіць на пасаду прэзідэнта 12 кастрычніка, паведамляе ERR.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!