Фото: БелТА
У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл, якая праводзіцца па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Гэтым разам мерапрыемствы пачаліся ў Ваенна-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны, паведамляе БелТА.
«Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА і ў мірны час выконваюць задачы па баявым дзяжурстве, ахове паветраных межаў не толькі нашай краіны, але і знешняга перыметра Саюзнай дзяржавы. Таму яны павінны заўсёды быць гатовыя выканаць задачы, якія раптоўна ўзнікаюць, прыкрыць крытычна важныя аб’екты», — заявіў дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч.
Вальфовіч нагадаў, што аналагічныя праверкі ўжо прайшлі ва ўнутраных войсках МУС і ў адным з танкавых батальёнаў механізаванай брыгады.
«Працягваецца праверка Узброеных сіл, іншых структур ваеннай арганізацыі дзяржавы. Нядаўна мы завяршылі праверку Міністэрства ўнутраных спраў. Літаральна на мінулым тыдні быў раптоўна правераны адзін з танкавых батальёнаў механізаванай брыгады. Дарэчы, з задачамі справіліся даволі прыстойна. Больш дэталёвы аналіз яшчэ ідзе. Яго вынікі будуць даложаны прэзідэнту», — заявіў дзяржсакратар Саўбеза.