Праваабаронцы распавялі пра блытаніну ў спісе памілаваных
Рэдакцыя Reform.news · 7 красавіка 2026, 10:50
https://reform.news/be/pravaabaroncy-raspavjali-pra-blytaninu-spise-pamilavanyh/Праваабарончы цэнтр “Вясна” разабраўся ў блытаніне ў спісе памілаваных, які з’явіўся ў сетцы 19 сакавіка. У ім былі пераблытаныя імёны некаторых палітвязняў.
У прыватнасці, гэтым тлумачыцца сітуацыя з палітвязнем журналістам Дзмітрыем Наважылавым, чыё імя фігуравала ў спісе, але ён так і не выйшаў на волю. Аднак са зняволення выйшаў Уладзіслаў Наважонцаў, таксама палітвязень, асуджаны ў 2023 годзе.
Аналагічна, у спісах значыўся Аляксандр Махнач, але насамрэч на волі апынуўся Уладзімір Махнач.
