ИК-22 "Волчьи норы". Скриншот видео
Пасля непрацяглай адлігі ў івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 зноў пачаўся ціск на палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, палітычным зняволеным пачалі выпісваць парушэнні па надуманых прычынах, прысвойваць ім статус «злосных парушальнікаў», а таксама накіроўваць у ШІЗА.
Паводле інфармацыі «Вясны», у «Воўчых норах» свае тэрміны адбываюць як мінімум 59 палітвязняў.