Пракуратура накіравала ў суд справы аб хабарах у ЖКГ
Рэдакцыя Reform.news · 25 мая 2026, 13:14
https://reform.news/be/prakuratura-nakiravala-sud-spravy-ab-habarah-u-zhkg/Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд чатыры крымінальныя справы аб хабарах у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Абвінавачваюцца работнікі дзяржаўных прадпрыемстваў камунальнай і вытворчай сфер Баранавіцкага і Столінскага раёнаў, горада Брэста і Мінскай вобласці.
«Паводле матэрыялаў справы абвінавачаныя з чэрвеня 2024 года па сакавік 2026 года атрымлівалі ад работнікаў камерцыйнай арганізацыі, якая спецыялізуецца на продажы і абслугоўванні помпавага абсталявання для водаправодных і каналізацыйных сістэм, грашовыя сродкі.
Незаконныя ўзнагароджанні, па сутнасці „адкаты“, прадастаўляліся за пераважны выбар дадзенай арганізацыі ў якасці пастаўшчыка імпартнага помпавага абсталявання і выканаўцы работ па яго абслугоўванні і рамонце», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.
Адзначаецца, што агульная сума атрыманых хабараў склала больш за 8,5 тыс. рублёў.
Абвінавачаныя віну прызналі ў поўным аб’ёме, у зробленым шчыра раскаяліся. Даходы, атрыманыя злачынным шляхам, цалкам кампенсавалі.
