Фото: pixabay.com
Пракуратура Магілёўскай вобласці дамаглася абмежавання доступу да sapere.online і c97.org
c97.org з’яўляецца адным з люстэркаў “Хартыі-97”. У пракуратуры заявілі, што на сайце “размяшчаліся заведама ілжывыя звесткі пра палітычнае становішча Рэспублікі Беларусь, прававое становішча яе грамадзян, а таксама матэрыялы і гіперспасылкі на матэрыялы, якія прызнаны экстрэмісцкімі паводле рашэнняў судоў”.
Сайт sapere.online (праект Школы грамадзянскай асветы) правініўся тым, што на ім “акрамя экстрэмісцкіх матэрыялаў размяшчаліся вынікі апытанняў грамадскай думкі грамадзян пра стаўленне да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
Пракуратура накіравала адпаведныя прадпісанні Дзяржінспекцыі па электрасувязі, якая абмежавала доступ да рэсурсаў.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для барацьбы з іншадумствам, свабодай слова і палітычнымі апанентамі.