КГК. Фото: Reform.by
Прадстаўнікі КДК і КДБ цяпер будуць па змаўчанні ўключацца ў склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Адпаведныя змены ўнесены ў Палажэнне аб кадравым забеспячэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Указ №531 ад 5 кастрычніка сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.
Цяпер у склад абласных і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта будуць уключацца:
Раней у склад выканкамаў уключаліся начальнікі ўпраўленняў унутраных спраў, а таксама “іншыя службовыя асобы па рашэнні старшыні аблвыканкама, Мінгарвыканкама па ўзгадненні з прэзідэнтам”.
Таксама ў новай рэдакцыі са складаў аблвыканкамаў выключылі старшынь гарвыканкамаў абласных цэнтраў.