Польскія памежнікі затрымалі 9 кантрабандыстаў цыгарэт. Сярод іх ёсць беларусы

Польскія памежнікі затрымалі адразу дзевяць чалавек па падазрэнні ў датычнасці да кантрабанды цыгарэт з Беларусі з дапамогай метэазондаў. Пра гэта паведамілі ў Падляскім аддзеле Памежнай аховы Польшчы.

Сярод затрыманых тры грамадзяніны Польшчы, чатыры – Беларусі і два – Літвы.

Агульны кошт канфіскаваных пры гэтым цыгарэт складае больш за 620 тыс. злотых.

Плануюцца далейшыя затрыманні.

Як адзначылі ў памежнай службе, з пачатку года ў Падляскім ваяводстве ўжо затрымана 40 чалавек, датычных да кантрабанды з дапамогай метэазондаў.

Фота: Straż Granicznа
Фота: Straż Granicznа
Фота: Straż Granicznа
Фота: Straż Granicznа
Фота: Straż Granicznа
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!