Польшча падоўжыла абмежаванні ў паветранай прасторы каля мяжы з Беларуссю

Польшча падоўжыла абмежаванні ў паветранай прасторы каля мяжы з Беларуссю і Украінай. Як паведамілі ў Аператыўным камандаванні відаў Узброеных сіл Польшчы, новае распараджэнне набудзе моц 10 верасня і будзе дзейнічаць да 9 снежня.

У паласе ўздоўж мяжы Польшчы на вышыні да 3 км дзейнічае поўная забарона на палёты ў цёмны час сутак. Выключэнне дзейнічае для ваенных самалётаў. У светлы час сутак выключэнняў будзе больш.

Падобныя абмежаванні дзейнічаюць ужо дастаткова даўно. Новае паведамленне змяшчае толькі нязначнае змяненне межаў забароненай зоны ў яе паўночнай частцы.

Абмежаванне не закранае пасажырскія рэйсы, якія лётаюць на большай вышыні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!