Польшча не збіраецца мяняць рэжым на мяжы з Беларуссю на фоне рашэння Літвы

Польшча не збіраецца змяняць рэжым на беларуска-польскай мяжы на фоне рашэння Літвы аб увядзенні надзвычайнай сітуацыі з-за метэазондаў кантрабандыстаў. Пра гэта ў эфіры Radio ZET заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі.

“Нічога не будзе мяняцца ў параўнанні з тым, што ёсць цяпер. У апошнія тыдні сітуацыя на польска-беларускай мяжы лепшая. Міграцыйны ціск змяншаецца. Кожны год у снежні ён змяншаецца, але на працягу больш за 10 апошніх дзён ціск значна меншы”, — сказаў ён.

Кервіньскі дадаў, што маштаб змяншэння ціску ў апошнія дні дае падставу для аптымізму. Нагадаем, польскія памежнікі ўжо тыдзень не сутыкаюцца са спробамі парушэння мяжы мігрантамі. Апошні раз у зводцы спробы парушэння згадваліся 1 снежня.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!